ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 4 снежня 2002 г. № 52 8/8879 (19.12.2002)
Аб зацвярджэнні Палажэння аб музеі ўстановы адукацыі
У адпаведнасці з Палажэннем аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджа8 ным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2001 г. № 1554 (На8 циональный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., № 103, 5 /9279), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1. Зацвердзіць Палажэнне аб музеі ўстановы адукацыі (дадаецца).
2. Лічыць страціўшым сілу загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24 ліста8 пада 1999 г. № 697 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб музеі навучальна8выхаваўчай установы».
Міністр П.І.БРЫГАДЗІН 08.01.2003 8528 № 8/8877, 8/8879
УЗГОДНЕНА Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Л.П.Гуляка 01.11.2002 ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 04.12.2002 № 52
ПАЛАЖЭННЕ аб музеі ўстановы адукацыі
1. Музей установы адукацыі (далей – музей) з’яўляецца тэматычнай сістэматызаванай калекцыяй арыгінальных помнікаў нацыянальнай гісторыі, культуры і прыроды. Работа музея цесна звязана з вучэбна-выхаваўчым працэсам устаноў адукацыі. Музей ажыццяўляе сваю дзейнасць на аб’ектыўнай навуковай аснове.
2. Музей працуе на грамадскіх пачатках і ствараецца пад кіраўніцтвам педагогаў, бацькоў і іншых зацікаўленых асоб.
3. Арыгінальныя помнікі гісторыі, культуры і прыроды, якія размешчаны ў фондах музеяў, з’яўляюцца агульнанароднай уласнасцю. Яны ўваходзяць у склад Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь і дзяржаўнага архіўнага фонду рэспублікі і падлягаюць дзяржаўнаму ўліку ва ўстаноўленым парадку.
4. Музей садзейнічае фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці навучэнцаў, беражлівым адносінам да помнікаў гісторыі, культуры, прыроды.
5. Работа музея арганізуецца на аснове самакіравання. Кіруе ёй савет, які выбіраецца на сходзе актыву музея. Педагагічнае кіраўніцтва работай актыву музея ажыццяўляе настаўнік, які прызначаецца загадам дырэктара ўстановы адукацыі.
6. Савет музея на сваіх пасяджэннях вырашае пытанні ўключэння ў фонды музея паступаючых у працэсе камплектавання помнікаў гісторыі, культуры, прыроды пры ўдзеле ў гэтай рабоце спецыялістаў дзяржаўных музеяў, архіваў і іншых устаноў, разглядае і зацвярджае перспектыўныя каляндарныя планы, разглядае справаздачы пошукавых груп, абмяркоўвае асноўныя пытанні дзейнасці музея, арганізуе падрыхтоўку экскурсаводаў, лектараў, вучобу актыву.
7. З мэтай арганізацыі работы музея з ліку яго актыву могуць стварацца групы на чале з членамі савета музея: пошукавая, перапіскі, фондавая (па апрацоўцы фондаў), экскурсійная і іншыя.
8. Кантроль за дзейнасцю музея ажыццяўляюць органы адукацыі. Метадычную дапамогу музеям аказваюць інстытуты ўдасканалення настаўнікаў, дзяржаўныя музеі, архівы, установы пазашкольнага выхавання і адукацыі.
9. Установы адукацыі могуць ствараць музеі пасля заключэння мясцовых органаў кіравання адукацыяй і культурай Рэспублікі Беларусь аб наяўнасці належных умоў для забеспячэння дзейнасці музеяў. Музеі ўстаноў адукацыі прадстаўляюць у рэгіянальныя дзяржаўныя музеі пісьмовую інфармацыю аб наяўнасці экспанатаў асноўнага фонду, якія ўзяты на ўлік дзяржаўнымі музеямі і з’яўляюцца найбольш каштоўнымі.
10. Рашэнне аб адкрыцці музея прымае педсавет установы адукацыі. Рашэнне аб адкрыцці музея ўзгадняецца з адпаведнымі аддзеламі (упраўленнямі) адукацыі і культуры і афармляецца загадам дырэктара ўстановы адукацыі.
11. Профіль музея вызначаецца педагагічнай мэтазгоднасцю, характарам сабраных калекцый помнікаў гісторыі, культуры, прыроды. Музеі ўстаноў адукацыі могуць быць: краязнаўчыя, этнаграфічныя, вайсковай славы, літаратурныя, мемарыяльныя, прыродазнаўчыя і іншыя.
12. Стварэнне музея – вынік мэтанакіраванай творчай пошукава-даследчай работы вучэб на-педагагічнага калектыву – магчыма пры наяўнасці: актыву навучэнцаў, здольнага ажыццяўляць сістэматычную пошукавую, фондавую, экспазіцыйную, культурна-асветніцкую работу; кіраўніка-педагога, а таксама пры ўмове актыўнага ўдзелу ў гэтай рабоце педагагічнага калектыву, бацькоў і іншых зацікаўленых асоб; асобнага памяшкання і абсталявання, якія забяспечваюць захаванасць музейных экспанатаў і ўмовы для іх паказу; экспазіцыі, якая адпавядае па зместу і афармленню сучасным патрабаванням і налічвае не менш за 100 арыгінальных экспанатаў; сабранай і зарэгістраванай у інвентарнай кнізе калекцыі музейных прадметаў, якая дае магчымасць ствараць музей вызначанага профілю.
13. Размяшчэнне музеяў у будынках (памяшканнях), якія не адпавядаюць умовам захавання музейных калекцый, забараняецца.
14. Задачамі музея з’яўляюцца: вывучэнне і асэнсаванне гісторыі і культуры ў мэтах развіцця інтэлектуальных, маральных, культурных і творчых магчымасцей навучэнцаў, выхавання ў іх нацыянальнай самасвядомасці, далучэння іх да нацыянальнай і агульначалавечай культуры; удзел ва ўдасканаленні вучэбна-выхаваўчай работы; ахова і прапаганда помнікаў гісторыі, культуры, прыроды роднага краю; правядзенне культурна-асветніцкай работы сярод навучэнцаў, бацькоў, насельніцтва.
15. Дзейнасць музея ўключае ў сябе: навуковае камплектаванне, арганізацыю ўліку і захоўвання музейных калекцый, забеспячэнне іх цэласнасці; навуковыя даследаванні на аснове музейных калекцый, архіўных, бібліятэчных і іншых матэрыялаў; праектаванне і стварэнне музейных экспазіцый і выстаў, музейны дызайн і афарміцельскія работы; усе віды рэстаўрацыі і кансервацыі музейных прадметаў; падрыхтоўку і выданне каталогаў музейных калекцый, іншай друкаванай і сувенірнай прадукцыі; папулярызацыю музейных калекцый.
16. Установы адукацыі ствараюць належныя ўмовы для прафесійнага росту і павышэння кваліфікацыі работнікаў музеяў.
17. У склад экспазіцый музеяў устаноў адукацыі ўваходзяць: калекцыі і асобныя музейныя рэчы, якія звязаны з важнейшымі з’явамі і падзеямі ў жыцці беларускага і іншых народаў, дзяржавы і грамадства, з развіццём культуры і быту, навукі і тэхнікі, мастацтва і літаратуры, з жыццём і дзейнасцю дзяржаўных дзеячаў навукі, літаратуры, культуры і мастацтва, актыўных удзельнікаў гістарычных падзей; творы манументальнага выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога (у тым ліку народнага), музычнага, тэатральнага і іншых відаў мастацтва; калекцыі і асобныя прадметы геалогіі, палеанталогіі, мінералогіі, фауны і флоры, якія характарызуюць прыродазнаўчую гісторыю; рукапісы ўсіх відаў, уключаючы рукапісныя і старадрукаваныя кнігі, антыкварныя, рэдкія і асабліва каштоўныя выданні; нумізматычныя, геральдычныя, сфрагістычныя, эпіграфічныя калекцыі і асобныя прадметы; калекцыі зброі і вайсковай атрыбутыкі, а таксама асобныя прадметы ваеннай тэматыкі; іншыя прадметы, якія з’яўляюцца гістарычнай, навуковай, мастацкай і культурнай каштоўнасцю.
18. Помнікі гісторыі і культуры, якія маюць асаблівае навукова-гістарычнае або мастац кае значэнне, уключаючы ордэны і медалі, а таксама прадметы, захаванасць якіх не можа быць забяспечана музеем установы адукацыі, у мэтах забеспячэння бяспекі павінны быць перададзены ў дзяржаўныя музеі са складаннем акта перадачы. Захаванне ўзораў халоднай і агнястрэльнай зброі ў музеі магчыма толькі пасля прывядзення яе ў стан непрыдатнасці да выкарыстання і адпаведнага дазволу мясцовых органаў унутраных спраў.
19. На музеі па правілах уліку, захоўвання і выкарыстання рухомых і асобных нерухомых гістарычна-культурных каштоўнасцей распаўсюджваюцца палажэнні нарматыўных прававых актаў, якія дзейнічаюць для дзяржаўных музеяў.
20. Перадача калекцый ці асобных музейных прадметаў з музеяў устаноў адукацыі ў мэтах культурнага абмену паміж музеямі розных форм уласнасці ў часовае карыстанне ажыццяўляецца са згоды музея-ўладальніка па пісьмоваму дазволу дзяржаўных органаў кіравання адукацыяй і культурай аблвыканкомаў (Мінгарвыканкома).
21. Адказнасць за арганізацыю захаванасці фондаў ускладаецца на дырэктара ўстановы адукацыі, у якой функцыянуе музей.
22. Музею, работа якога адпавядае патрабаванням дадзенага палажэння, Рэспубліканскім, абласнымі, Мінскім гарадскім цэнтрамі турызму і краязнаўства навучэнцаў прысвойваецца званне «Музей навучальна-выхаваўчай установы» і выдаецца пашпарт.
23. У выпадку спынення дзейнасці музея ўстановы адукацыі пытанне перадачы яго фондаў у дзяржаўныя музеі вырашаецца органамі адукацыі і культуры, афармляецца загадам дырэктара ўстановы адукацыі са складаннем акта перадачы. У іншых выпадках музей кансервуецца (кіраўнік музея сумесна з прадстаўнікамі ад устаноў адукацыі і культуры складае акт наяўнасці прадметаў; памяшканне, дзе знаходзяцца фонды музея, апячатваецца).